 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я хвалююся. Песьняй узьняты. Дух крылаты у далеч імкне На знаёмую сьцежку да хаты, Дзе галубка ў вясёлым акне. Дзе пышнелі ў гародчыку астры I сама ты між красак цьвіла. Добрым часам ня ведала кайстры, Па руінах зь бядой ня ішла. Ты калісьці сьпявала вясьнянкі, I нявінная радасьць ва ўсім, Як віно зь перапоўненай шклянкі, Разьлівалася сьмехам тваім. А цяпер ты прыбіта жальбою I чакаеш на лепшыя дні. Ці адна? Я таксама з табою. Я запальваю ў словах агні. Толькі ў гэтым уцехі шукаю, На плытох лятуценьняў плыву. Неўгамоўная доля такая Ускружыла маю галаву. Набягаюць кіпучай валвою Сны і мроі. I гіне ціша. I душа не знаходзіць спакою, Вырываецца зь цела душа. I ляціць да цябе, да каханай, Выпрадаючы кужаль надзей: Можа песьняй апошняй паўстану Я з тваіх набалелых грудзей.
1946
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|