 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прысьвячаецца сыну Iгару
Супакойся, мой сыночак, У вакно не пазірай! Там у ботах кот грукоча, Там вядзьмар чаруе край. Пад гарою ў царсьцьве сонным Ян-царэвіч на кані Б’ецца з волатам-драконам, Меч гартуецца ў вагні. На грудзёх таго дракона Заламаны чорны крыж. А пад ім няма закону, – Паліць, нішчыць... Ты дрыжыш? Ты спалохаўся? Ня бойся! Ён слабы на гэты раз, Ён загіне! Супакойся... I мінецца страшны час... Суцяшае бацька сына, Моцна туліць да сябе. Ноч за вокнамі няспынна Ў шале поцемкі скрабе. Паланіца ў небе зоры Пагасіла. Полах б’е. Пад дажджом агню ўвесь горад Звышлюдзкое гора п’е.
Штутгарт. 22.X.1944.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|