 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Восень з дрэў лісьцё зрывала, Ноч абстрэлянай была. Сьмерці страшная навала На руіны запаўзла. Палымнеў пажар няспынны. Стогн зямлі... З начы такой Верасклівы крык жанчыны Уварваўся ў мой пакой. Трэскі ўгору паляцелі, Груд агню шугнуў здалёк. Захрусьцелі рэбры ў целе I крывёю нехта сьцёк. Жах мяне занепакоіў... Мне было, аднак, няўцям, – Там суседка за сьцяною Ў сьвет прыносіла дзіця. Плач народжанай істоты Сьцьвердзіў вечнае жыцьцё... Навакол – разбой, грымоты. Восень рвала з дрэў лісьцё.
21.X.1944.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|