РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зваяваным
Сьпіце ўсе тыя, што праўды па сьвеце шукалі,
І, не здабыўшы, ў дамоўкі бяз часу сышлі...
Гразьзю ў вас кідалі, вольна дыхнуць не давалі...
Хай жа пацешацца: ўжо вы спачылі ў зямлі...
 
Гулка нясецца стогн лесу ў начныя пацёмкі,
Плача-галосіць у коміне вецер глухі...
Сьпіце вы, слаўныя гора і працы патомкі,
Хутка над вамі распалім памінкаў агні!
 
Мала вас, мала было паміж цёмнымі намі;
Сільны яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас!
Вы, перамогшы усё, узьняліся арламі,
Бліскам былі нам, тым бліскам, што гас і ня згас!
 
Грозна нясьліся магутныя вашыя клікі;
Нават каменныя душы скідалі свой сон;
Радасьцю дзіўнай зьвінеў ваш край бедны, вялікі...
Сіл не хапіла... запеў пахаронны вам звон.
 
Сьвежыя наспы мураўка яшчэ не пакрыла,
Жвір толькі сьвеціцца, змыты сьцюдзёным дажджом...
Сьпіце! Мы вашых навек не забудзем магілаў;
Збуджаны вамі, мы ўскрэсьлі, мы больш не засьнём!
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.