 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як узьняты высака муры Пад адкрытым неба парасонам. Над каменным пляцам камары Засьпявалі нудна тонкім звонам. Дзе ім піць, смактаць чыю ім кроў? Ня гудзе гамонка мужыкова, I ня гоняць чэраду кароў Дый падкова цокне выпадкова. А ў маёй краіне вечары! I прыгожых песьняў шмат было там! Камары ў палескім гушчары Хмараю віліся над балотам. Там наедна й весела яны Роямі кружылі між тавару. Дзень згараў, і вечар плыў ляны У патоках сонечнага вару. Я цікаўным хлопцам быў тады. Слухаў часта дзедавыя казкі Пра чужыя вёскі й гарады, Дзе цьвітуць няведамыя краскі. Дзед казаў, хоць і малы камар, А за вёрстаў тысячы лятае. Зь ім і я ляцеў на крылах мар Ў даль, дзе доля лепшая вiтае. А нідзе я долі не знайшоў I далёка лёс мяне закінуў Ад маіх загубленых сяброў У нязгаслы прысак успамінаў. Там, дзе Беларусь мая жыве, Зацьвітаюць красна ў полі краскі. Цьвіркуны іграюць у траве На сваіх цымбалах песьню ласкі. I смуткую я каля муроў. Шэрыя чужыя камяніцы! Можа часам з пару камароў Прыблукалі з роднае зямліцы. О, як быў-бы гэтым рады я! Хай сядзелі-б на маёй далоні. Бацькаўшчына снілася-б мая, I лясы і ветлыя аблоні.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|