 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я прахожу вузкай вуліцай. Змрок... Руіны і выбоіны. Да грудзёвай клеткі туліцца Салавей занепакоены. Гэта сэрца. Чую – болесна Б'ецца, муліцца і моліцца, Быццам горача і голасна Кліча дзеўчыну да молайца. А ці стаў на раздарожжы я Над шляхамі ўвосень гразкімі? Да цябе іду, прыгожая, Ад Палесься зь песьняй, з краскамі. Доля ў келіх мне накапала Зь нейкай любжы сок настоены. Па дарозе і абапала Загубіліся выбоіны. I няма ўжо вузкай вуліцы. Нікне цемрыва разьмякшае. Толькі крыху мне рашчуліцца, Бачу ў сьвеце ўсё інакшае.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|