 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як толькі скончыцца вайна Я да цябе ізноў вярнуся. Ці ў гэтым ёсьць мая віна, Што я цяпер не ў Беларусі? Цябе няма... I мне шкада – Ня бачу радаснай усьмешкі. Прыйшла раптоўная бяда I жвірам жорсткім сыпле сьцежкі. Няхай сутоньне ў вочы б'е, Аб сьветлым марыць не пакіну. Кахаю шчыра я цябе, Як нашу родную краіну. Здаецца часам, уначы Мяне знаёмы голас кліча, Каб смутак свой перамагчы, Шукаю блізкага аблічча. Я пазнаю тваю сястру Сярод людзей чужога краю, I ў сэрцы боль журбой гастру – Цябе й Радзіму ўспамінаю.
30.XI.1944.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|