 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне случанка падарыла Найпрыгожы паясок. Пачуцьцёвай процьму сілы Выбраў вытканы кусок. Зацьвілі на кожнай нітцы Мары ткальлі маладой. Ёй вузор пазорны сьніцца, Шоўк ільсьніцца пад рукой. I мітусяцца ўразбродку Зоркі ў зыркім паяску, I праменьні пасяродку Прабягаюць па шаўку. Краскі, крыжыкі, шмат рысак Чырванеюць на бакох. Палымнеець ясны прысак – Беларускі даўні бог. Сыплець іскрамі Ярыла. Зь ніцяў золата пясок. Гэты слаўны паясок Мне случанка падарыла.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|