 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты мяне калісьцi песьціла
|
Ты мяне калісьцi песьціла Ў жарскім полымі жыцьця. Ты была маёю песьняю, Дыямэнтам пачуцьця. Мы ішлі шляхамі рознымі, Але з мэтаю аднэй, I завеямі марознымі, I ў спякотны сухавей. Шмат мінула дзён, атручаных Горкім чэмерам ілжы. Да цябе я зноў залучаны. – Ці ты ўсьцешана, скажы? Хай апошняй кропляй горычы На душы зыходзіць ноч... Я нічога не гаворачы Буду ў неба тваіх воч Пазіраць, каб ціха цешыцца, I таіць салодкі стогн. Не знасіць вады у рэшаце, А каханьня у лістох. Я на гэтым пераконаны... Я прынёс зялёны май. Ты пастаў букет у конаўку, Як даўней, мяне прымай. I усьмешкаю ты весьняю Надары свайго гасьця. Станеш зноў маёю песьняю, Дыямэнтам пачуцьця. Я, – нічога не гаворачы, Бо на словы не ахвоч, – Пазіраць з мальбою горача Буду ў неба тваіх воч.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|