РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Да дзяўчынкі
Не цурайся, дзяўчынка-галубка, мяне!
Пажалей, прыгалуб бедака-сірату:
Збудзі сэрца, збудзі, – хай навек не засьне,
Дабудзь песьню з душы, разгані цемнату.
 
Не было мне пацех ад людзей, ад жыцьця,
Не заглянула сонца у хату маю, –
Віхры гналі-гулі без канца, без пуцьця,
Ажно долю паганую кляў я сваю...
 
Ой, так шоў – так сыходзіць мне год за гадком, –
А ёсьць шчасьце, ах, ёсьць на бяспутнай зямлі!
Гэта шчасьце ў каханьні, ў змаганьні са злом –
Дык хадзі ж, не ўцякай – душу, сэрца вазьмі!
 
Ты і я удваіх станем сьмелай ступой
Змагаць гора-бяду, паніжэньне і блуд,
Жыць, любіць і цярпець, ненаглядка, з табой
За нявольны свой край, за свой змучаны люд!
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.