 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З табой я ў зацішку ізноў. Прыходзіць раньне. Таюць зоркі. Для пачуцьця ня трэба слоў, Ня трэба лішняе гаворкі. Нам сьцеле ў росах сенажаць Кілімы з кветкавых карункаў. А вусны смаглыя дрыжаць I моляць палкіх пацалункаў. Шугае слодычы агонь У зачарованым палоне. Твая гарачая далонь Ляжыць даўно ў маёй далоні. I нам ня трэба лішніх слоў, Мы больш паглядамі гаворым... Плыве чароўны сьпеў лугоў, Рамонкам пахне і чаборам.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|