 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Тану я ў моры мараў, На сэрцы хваль прыбой. Палеская Тамара, О сьветлы вобраз мой! Не мімаходзь заскочыў Я ў госьці да цябе. Ты васількамі вочаў Цьвіла ў маёй журбе. Твой мяккі кужаль косаў Спавіў маю душу. Не паглядай-жа скоса, – Я радасьці прашу. Ня высахне, ня зьвяне Пялёсткаў белы цьвет. Пад сонечнае зьзяньне Каханьне выйдзе ў сьвет. Я буду ў гэтым годзе Гарэць, як у вагні. Маўчаць пачуцьцям годзе! Тамара, працягні Ты мне насустрач рукі... Я познаю парой Прыйшоў, каб вызнаць мукі I поўны супакой. Аб гэтым часта мару I любую маю Палескую Тамару П я ю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|