З-за далёку, з-пад усходу Віхар мчыцца ў непагоду, Байкі сее маладыя; Думка чуе, думка ные... Ціха... Бачце... штось віднее, Льецца нейкая надзея, Штосьці едзе з новым сватам, З новым шлюбам з хаты ў хату... Скінь лахманец непазорны, Пыл згані з аконцаў чорны, Пыл зьмяці хутчэй з ваконца, – Шэпні-клікні: сонца! сонца!.. Быццам зь песьняй, быццам з ласкай, З чараўніцкай нейкай казкай, З-за далёку, з-пад усходу Віхар мчыцца ў непагоду...
1909
|
|