РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лямант пана Кавалюка
Я хрысьціянін, не паганін,
Стварыў обчэство «Крэсьцьянін».
      Сам Дубровінка-нябожа
      Пахваліцца гэткім можа.
 
Дарма «Ісьценен» «Крэсьцьянін»,
Штось чураюцца хрысьцяне.
      Часта, густа зьезд склікаю,
      Дый нішто не памагае.
 
Вось газэтку надрукую,
Чорна-чорную такую,
      Жыдоў біці і палякаў
      I з крамолай біцца ўсякай.
 
Думаў, вёску з хамскім людам
На такую злаўлю вуду,
      Дый газэтка чуць жывая,
      Толькі сам яе чытаю.
 
Гэй, Дубровін чарнасоцкі,
Пурышкевіч, Замыслоўскі,
      Дайце раду, што чыніці,
      Як крамолу скараніці.
 
А то мне халэмус прыйдзе,
Ці павешуся на жыдзе,
      Ці палякам удаўлюся,
      Ці уп'юся, павалюся.
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.