РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Явар
За пакутнай за гарою
Ўзьнёсься явар адзінокі
I ківае галавою,
Ўсё ківае ў сьвет далёкі.
 
Колькі, бедны, крыўды мае?
Колькі жалю ў гальным шуме:
Хто падгледзе, ўсё згадае,
Ўсё прачуе ў соннай думе?
 
Смуцен явар. Змагаць-біцца
Сіл замала зь непагодай –
Па лісточку, па галінцы
Ўсё губляе з кожным годам.
 
Гэй, і явар жыў надзіва,
Паглядаў у сьвет з адвагай,
Быў ён князем гэтых ніваў,
На ўсім сьвеце меў павагу.
 
Ад узгорка да узгорка –
Ці там сонейка, ці вейка,
Ці то соладка, ці горка –
Помніць явара жалейка.
 
I ў дзень будні, і ў нядзелю
Ён зь людзямі са сваімі.
Колькі песень аб ім сьпелі?
Колькі ў песьнях яго імя?
 
Зьбеглі леты за лятамі.
Як ня нашы, нашы песьні;
I мы самі, як ня самі.
А наш явар? Аж балесьне...
 
За пакутнай за гарою
Плача хмурны, адзінокі
I ківае галавою,
Ўсё ківае ў сьвет далёкі...
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.