 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я з табою сядзеў ля ракі, Між чароту плылі шчупакі... Над вадою трымцеў плавучок. – Можа плотку падчэпе кручок? А што думала ты – ня ўгадаць. Твой пагляд лашчыў водную гладзь. I сьпявала ты ціхенька мне: – Ці кахаеш, мой любы, ці не? Раптам голас узрушаны сьціх, Ты танула ў абдымках маіх. I ў той момант, нібы назнарок, Патануў на вадзе плавучок.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|