 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Адцьвіла вяргіня белая... Мне «бывай» сказала ты. Зьнікла радасьць недасьпелая Ў дзень асеньні, залаты. Я сваю душу трывожную Суцішаў, як быў з табой. Ад цябе пайшоў, прыгожая, Зь незатоенай журбой. Ідучы ў жыцьцё сьцяжынкаю, Ні на што не наракаў... Я над першаю сьняжынкаю, Што зьляцела на рукаў, Загарэўся успамінамі: Саматканы твой вузор Тонка сплецены ільдзінамі У карунак дробных зор. У цябе каўнерык вязаны Акурат, як сьнегу брыж... Можа штосьці недасказана, Дык цяпер дагаварыш.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|