 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На прадвесьні па жарсьцьве дарог Я пайду за горад пець прастору, Мне ўжо сьніцца сонечны мурог, Мне прыносіць гліца пах чабору. А яшчэ ня выбегла нідзе З-пад зямліцы траўка маладая – Сымбаль сыці і людзкіх надзей. А яшчэ пахмура паглядае Ў талым сьнезе прэлая зямля, Як іржа рудая на зялезе. Аж ня ўрымсьцiцца жальба мая, Асьцюком у верш яна залезе. Будзе песьні мутарна маёй. А пасьля, калі ўсьміхнуцца руні, Праліецца сум, і супакой Ляжа ў сэрцы на жывыя струны. Акрыліцца слова. Пойдзе ў друк. Хай чаруе, песьцiць на прадвесьні. Дзесьці тоне ў просіні жаўрук, Ён пяе напэўна мае песьні.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|