РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Несьмяротнасьць
Мілосныя аблуды - у абладзе
Юрлівых пацалункаў (балазе
Ў кандытарскім дыхтоўным перакладзе
На мову саладжэнікаў - бэзэ).
 
Шампанскае і кельнэр-шымпанзэ,
А потым саксафоннае суладзьдзе
Ў самотнай нараджаецца тузе
З брунатных вуснаў - сола ў шакалядзе.
 
І раптам - долу, каб разьбіцца ўшчэнт...
А ўнізе ўжо расьцягваецца тэнт
Пажарнікамі, і сышлося мноства
 
Пакліканых сустрэць адно цябе
Амонімаў эгіпэцкага боства
Ў касках на задумлівым ілбе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.