 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чаканьне каштоўнейшае за чаканку Старых мэдалёў, старажытных манэт. Чакаць ганарару, навінаў, каханку, Што ўночы наведае праз Інтэрнэт; Чакаць, што знаёмыя вернуць пазыкі, І клясьціся больш не даваць напавер; Чакаць, што паўстане народ безьязыкі, Калі пасьля дожджыку будзе чацьвер; Чакаць, і пад томам "Сымона-музыкі" У пыльнай шуфлядзе трымаць рэвальвэр. Чакаць, калі здарыцца Раз Назаўсёды, З надзеяю гледзячы за далягляд. І вось дачакацца, калі не свабоды, Дык першых у новай эпосе Каляд. У міры ды згодзе, ізь сьмехам дый годзе, На стол пачастункі паставіць свае І ў першага-лепшага тысячагодзьдзя Спытаць: "Трэцім будзеш?" А раптам ня п'е?! Усе атрымалі сьвяточныя грошы, Засмажылі тлустую смачную гусь І жджэм, што апоўначы самы харошы З экрану прамовіць "Жыве Беларусь!" А мы ап'янеем, губляючы розум. Закружыцца голаў ад мрояў і кроз. Міколка, што некалі быў Паравозам, А сёньня ўвіхаецца, як Дзед Мароз, Ізноў распачне навагоднія жарты, Сьнягуркі апрануць свае кімано, І сядзе дасьведчаны шулер за карты - Гуляць са стагодзьдзямі ў "дваццаць адно"... А стрэлка праходзіць апошні адцінак. (Два тысячагодзьдзі - на ейным баку!) Зязюля падкінула яйка ў гадзіньнік І хутка ўсясьветнае грымне "ку-ку".
30.XII.2000.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|