 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ці то сон, ці то новы сполах Вершаваньня ў чарговым опусе. Дзьве гадзіны сяджу на колах — Паўдарогі да Вільні ў аўтобусе. У мазгох — касьмічныя войны, У вачох — усё перакулена: І касьцёлу сьпічак падвойны, І царквы малая цыбуліна. На шляху — памежнік і мытнік, Спадарожнікі — мат на маце; Ты і сам нішто сабе «бітнік» З каньяком у кішэнным фармаце. Твая ўдача хадзіла ў прымах, А цяпер — апусьцілі ў кіпень. А калісьці ў лагодных рымах Ты пісаў пра сьвяты і ліпень. І нібыта — в полном порядке, Абмінуў падводныя міны… Толькі згадкі, халера, згадкі, Успаміны, блін, успаміны…
30 верасьня — 6 кастрычніка 2004, Менск—Вільня—Дру
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|