РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паэтычны запаведнік,
Сотня блазнаў у вальеры.
Хто тут зубр, а хто наведнік —
два бакі адной кар’еры.
 
Хто ахвяра, хто заступнік,
Хто нарэшце стаў шчасьлівым,
Хто мяшае піва й крупнік,
Хто мяшае крупнік зь півам.
 
Хто — наяве, хто — у сьненьні,
Але ўсе глядзяць ільвамі:
Хто кайфуе, бо натхненьне,
Хто сумуе, бо ня з Вамі.
 
30 верасьня — 6 кастрычніка 2004, Менск—Вільня—Дру
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.