РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У кавярні, якую наведваў Бродзкі (ці Троцкі),
Дзе, паводле зьвестак, павольна бягуць хвіліны,
Прыдумляй свой вершык задроцкі,
Жуючы свае цэпэліны.
 
Ля францускай кнігарні ці муру старой друкарні
Зь беларускамоўнаю шыльдай пі з рыльца брэндзі,
У каменнага польскага парня
Запытаўшыся: «Co to bedzie?»
 
Да сярэдзіны ночы ля сажалкі на Зарэччы
Зь сябрукамі-літоўцамі ладзь шчасьлівую п’янку.
А пасьля хапайся за рэчы
І дадому цягніся зранку.
 
Нібы Троцкі, ці Бродзкі, ці нехта трэці,
Руш у Трокі, у Броды, у тагасьвецьце.
 
30 верасьня — 6 кастрычніка 2004, Менск—Вільня—Дру
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.