 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Між Летувой і РБ — тэрыторыя нічыя. Колы змаўкаюць. Мытнікі абыходзяць вагоны. Зараз будуць глядзець у пашпарт, бы там — ня я, А каляровы здымак Мэдузы Гаргоны… Толькі раптоўна: «Спадар Хадановіч? Андрэю!» Слухаю — і дурэю. Нібы з марозу добра заліў за каршэнь, Я адчуваю радасьці поўную аблачыну Ў штанах, куды за пашпартам лезу ў кішэнь, Зачараваны ілюзіяй, што вярнуўся ў сваю айчыну.
30 верасьня — 6 кастрычніка 2004, Менск—Вільня—Дру
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|