 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Шчасьце й дажджы табе выпадаюць блёкамі, Шэрыя й белыя плямы ў неба на твары Нібы калейдаскоп чаруе аблокамі, Хмары, аблокі, хмары, аблокі, хмары... Неба ў вадзе а вада ў суцэльным гудзеньні Хутка на кожным пальцы ног па маскіту. Калейдаскоп прамок і мяняе адзеньне Шэры і белы і шэры колер блакіту.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|