 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сонца схавала праменьне ў тваім настроі Ў небе цукровая вата і польскія лёды Ты ўмыкнула плэер цяпер нас трое І я ня сплю пад дыктоўку тваёй мэлёдыі І я трымаю ў вушах крыху тваёй музыкі І я трымаю ў грудзях крыху твайго паветра Але мае фантазіі зашпіленыя на ўсе гузікі Але твае мроі й на пляжы ня ходзяць бяз швэдра Адлегласьць у сорак мэлёдыяў — не з малых І мы да самай мяжы будзем мець занятак Каштуючы адно аднаго на слых Спалучаныя сасуды пад знакам сіямскіх блізьнятак
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|