 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
ты прымушаў хадзіць па бітым шкле і я ішла амаль не баючыся як чалавек ад жаху мружыць вочы так дом закінуты прымружваў вокны загадваў ты трымацца за паветра штурхаў паперадзе сябе з балкона са скрыўленымі вуснамі з пагардай і я ішла ад болю сьцяўшы зубы п’яны хваробны бляск у вузкіх зрэнках ў якіх адбіліся маё маўчаньне і перакуленае неба і птушка ў ім і дрэвы дагары карэньнем я помню як страшна мне бо гэта быў ня сон
28-29 сьнежня 2008 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|