 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сто пудоў адзіноты больш чым пацягне ліфт За акном то зьліва то пролівень то залева Ходзяць думкі налева і ўлева схіляюць шрыфт І пішу пачынаючы з рыфмаў справа налева Сёньня дзень і ноч пагадзіліся на нічыю І ніякай нябеснай манны максымум манка А назаўтра вечар з раніцы зуб даю Гэта восень будзе вільготнай як німфаманка Гэта восень будзе вільготнаю сто пудоў Нібы горла не прасыхацьме да небакраю Але будзь я нават нэграм пахілых гадоў Я вазьму тэлефон і скажу што цябе кахаю
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|