РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты ўмееш гадаць бяз кавы — досьць
Цынамону й гвазьдзікі
Арыентуесься ў музыцы і паралельных сусьветах
Юная нібы яшчэ не запалены маладзік і
 
Старая як вечнасьць таму пагашаны ў небе ветах
Заўсёдніца ў кожным касьцёле сынагозе і кірсе
Гатовая ехаць стопам а потым вяртацца па шпалах
а потым выйсьці на подыюм хістаючыся як на пірсе
Такая лёгкая што здаецца змые любы фатаспалах
 
Покуль мэтро развозіць па навагоднім аргане
Покуль мяне развозіць — праўду мяшаў з маною
Ты засынаеш у недасяжнай дзявочай фата-маргане
І прачынаесься ў ложку побач са мною
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.