 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прагартаўшы жыцьцё настолькі, што ўжо закладку Укладаеш ня між астатніх, а між прачытаных старонак, Забываеш амаль пра ўсё, што было спачатку, І гартаеш спачатку — і раптам бачыш: пячатку На старонцы сямнаццаць пакінуў чыйсьці пярсьцёнак. І глядзяць чырвоныя вочы на паляроідзе: Пераходны ўзрост — на крызіс сярэдняга веку. І гаворыш сабе, што ўрэшце і гэта пройдзе, І вяртаеш кнігу ў школьную бібліятэку.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|