 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зацьвітаюць вяргіні Дый ня цешыцца маці. Сын на поўначы гіне, I дачка на чужыне. Іх няма ў роднай хаце... Маці ў даль паглядае На адплыўшае шчасьце. – Ты, дачка, маладая, Ты – у росквіце мая, Можаш сілы прыкласьці. Здабывай сабе долю, Тчы шырокія кросны. Хай памру я зь бядою – На чужыне у мроях Для цябе уваскросну. Я радзімай паўстану. Лепшых летаў, дачушка! Новы Сьвет акіянам Аж да дна ўсхваляваным Тваё сэрца загушкаў. Хваляваць не пакіне... А ў гародчыку дома Зацьвітаюць вяргіні, Зацьвітаюць вяргіні... Хто іх рве – невядома.
1948
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|