 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хадзіў па атаве бусел – Цыбаты шаноўны госьць. Любілі яго ў Беларусі, Як любяць вясну й маладосьць. Прасторна было наўкола, Спагада цьвіла на зямлі. На дрэва чаплялі кола, Каб буслы гняздо вілі. Ды ўрэшце бяда-навала: Чужынец зьявіўся тут. I вяза-асілка ня стала, Распаўся утульны кут. Разбойнік забіў бусьліху. Гізуе людзкі злы дух. Ніколі такога ліха Ня ведаў цыбаты птух. Каўтаць сваю крыўду мусіў... Ці бусла каму шкада? Вандруе удовы бусел, Ня мае свайго гнязда.
1951
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|