 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сумны ўспамінаецца абразок. Наша ростань. Раніца і вазок. I суседзі сельскія, і радня, I мой дзядзька зь лейцамі ля каня. Сена з канюшынаю у вазку Пахне зелянінаю хмызьняку. I дармо пад ботамі сьнег хрумсьціць, Чорны грак з турботамі ўжо ляціць. Пачынае пукацца вербалоз. У далёкім грукаце рух калёс. Гора палыновае да мяне Новае, вясновае завіне. Смагай боль выростае. I ў бядзе У вапошняй ростані аж гудзе. На хурманцы досьвітак назнарок, Каб упіцца ўдосытак, цэдзіць сок. Перадвесьняй дыхаю, п'ю імжу. Урачыстасьць ціхая. I – кажу: – Я вярнуся, родная, ў гэты край У пару пагодную. Ты чакай... Дзядзька лейцы кратае – рве каня. Вее перад хатаю цяплыня. Там ты з хусткай белаю у руцэ, Ізь сьлязой зьнямелаю на шчацэ.
1954
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|