 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Халодным жвірам Нiкне думак жменя. Пясок і цэгла. Шум і мітусьня. Жыцьцё камечыцца Паміж таго каменьня, Хвабрычным дымам Копціцца штодня. На голым урбанізьме Лірыка ня можа Прыгожа, Пышна Краскаю цьвісьці. Дзе сінь, зяленіва – Маё там падарожжа. Я пасьля працы Ў парк люблю зайсьці. Раскошны парк – Мой адпачынак у Нью Ёрку Ад пекла скрыгату, Ад пылу і сьмяцьця. Гарэшкамі Гарэзную вавёрку Я пачастую Ўцешна, як дзіця. Дзівоснай марай Яву агарну: Я ў лесе! З куста зьвярок Даверліва зірне. Паўстануць дні маленства З гоманам Палесься, Да песьняў абуджаючы мяне. Пасьля, Увечары, Калі ў пакоі ціха, Як згасьне дзённы грукат За вакном, – Ізноў паэзія Пачне сьпяваць і дыхаць У снох маіх Каханьнем, Прыгаством.
1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|