 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Горад смуткам цісьне мае плечы, Плача вечар. Горкі вецер сьвішча. Адвячоркам чую голас нейчы Між руінаў там, дзе папялішча. Гэта ціхі лямант беднай маці Па сынох, што гінуць дзесьці ў сьвеце, Па разбуранай вайною хаце, Па сьвятыні, кінутай у сьмецьце. На дзядзінцы – чортава ігрышча. А з выгнанцам ходзіць цень галечы. Плача вечар. Горкі вецер сьвішча. Горад смуткам цісьне мае плечы.
1955
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|