 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Над стаўком лятаюць нізка ластаўкі, Лашчаць дзень пахмуры. Я гляджу – Гэта-ж бо трывога крыльлем шастае Ў набліжэньні буры і дажджу. Прыйдзе ноч, няйначай – з навальніцамі I асушыць сьлёзы на зары. Вунь цьвіце лілея. Дзіўна сьніцца мне: Ты стаіш у белым каптуры. Сны і ластаўкі лятаюць нізенька Над стаўком, над пеністай бруёй. Жаль на сэрца пацеры нанізвае, А няма суцешніцы маёй.
1954
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|