 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ад сумятні ўцякло мястэчка, Спакой дрымотны навакол. Сьніць дні мінулыя над рэчкай Напаўразбураны касьцёл. Высока на сьцяне бярозка З чырвонай цэглы прарасла. Над цьвінтаром, травой зарослым, Павольна кружыцца пчала. Ды ёсьць прыкметы ратаваньня: Брусы, гарбыль ляжаць радком. Аблепяць соты рыштаваньняў І гэты стромкі Божы Дом. Ён ажыве сьвятой патрэбай, Каб людзі да надзей ішлі, Каб тое ім дарыла неба, Што не знайшлося на зямлі. І я цяжар сьляпой сваволі Балючым роздумам крышу... Яна не позьніцца ніколі – Пара рамантаваць душу.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|