 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі я адзін, Гэтак часта бывае, Зь мінулых гадзін Менск зазвоніць трамваем. У гэту пару Так няўтульна ў пакоі. Сабе і пяру Не даю супакою. Крычыць аўтабус I падземка грукоча. I грукат угруз У бяссонныя ночы. У сэрцы ляжыць Неўгамоўнае гора. Ня Менск, а чужы Хмарачэплівы горад. Кладзецца на брук Пыл, як цьвіль на скарынку. I гусь, i вяпрук Няжывыя на рынку. I сьмягне трава У глухім панадворку. I нельга трываць, Як пачуеш гаворку Сваіх землякоў. Мроя ўспыхне і сьніцца: Палеская зноў Выбягае крыніца. Кусты і блакіт – Зеляніна і неба. Замовы ракіт Над сугліністай глебай. Балота. Трысьцё. I праз поле гасьцінец... Ну, як пачуцьцё Заглушыць і адкінуць? I хочу я, ледзь Не пазбаўлены веры, У прышлае мець Незамкнёныя дзьверы.
1955
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|