РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяргей Законьнікаў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не думай, чалавек, што ты забыты
У гэтым сьвеце, дзе хапае зла,
Што доля адвярнулася нібыта,
Ці зноў бачком у нечым абышла.
 
Не думай, што твой плён – пусты і марны,
І можна кінуць рупнасьці кайло.
Глядзі, як ранкам у нябёсах хмарных
Чароўнай кветкай сонца расьцьвіло.
 
За намі наглядаюць вочы Бога,
Яны заўжды не скупяцца сьвятлом.
Не думай, што ў тупік вядзе дарога,
Што ўсё ў быцьці людзей пайшло на злом.
 
Пакуль яшчэ прадвесьнікі не трубяць...
Жыві спакойна на сваёй зямлі,
Не думай, што цябе ніхто не любіць,
Лепш сам любоў да бліжняга сьпялі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.