 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прырода Палесься Яго напаіла Крынічнаю песьняй, Зарой небасхілу. I выйшаў ён проста Зь вясковага раньня, Як новы апостал Людзкога каханьня, Такога зямнога Жывога каханьня, Аж болю замнога, Трывог і згараньня. Ці ў гэтым загана? Ці-ж доля схлусіла? Пад сэрца загнана Прыгожая сіла. Палескіх гушчараў Ён мовы ня кінуў. Ня страціў тых чараў На бруку Брукліну.
1957
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|