 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зь першых хвілін да апошняга дня Дыхае мовай жывой, як паветрам, Там чалавек, дзе шануе радня Божы дарунак – галоўны і вечны. Зь ёй, як на крылах, на волю ляціш, Зь ёй не загіне душа і ў аковах. Несьці свой крыж і ўзыходзіць на крыж Вучыцца ў Госпада родная мова. Хоць нашы вусны спрабуюць замкнуць, Хоць гвалт і страх пераціснулі горла, Трэба прыняць беларусам віну, Трэба вяртаць непаўторнасьці голас. Будзе нязводным народ, у якім Слова і душы трымаюцца зьлітна. Мова любая – стасунак людскі, Родная мова – да Бога малітва.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|