 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ляжыць Стральца сузор'е На недасяжным шчасьці. Хачу агню раскласьці Ў халоднае надвор'е. Няхай у паляваньні Страла нясецца песьняй. Штораз яна балесьней Мяне нізае, раніць. Я пад Стральцом ахвяра... Таму і неспакойны Іду, любоўю ўпойны, У мройныя абшары.
1944
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|