 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьмехам мне сказала: – Кінь залёты рупныя! Я – з граніту скала Надта недаступная. Я – ты бачыш – скала Морская, халодная. А сама ласкавая... I папраўдзе – згодная. Тонкі стан дзявочы, Хараство сардэчнае. Пазірала ў вочы Ласка супярэчная. Мне руку сьцiскала: Бура падымалася... I на ўзмор'і скала Хваляй сагравалася.
1952
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|