 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Марынцы і Франьцішку
Недарэмна на ўскрайку жыцьця Столькі веры, надзеі, любові Дораць дні, што імкліва ляцяць І ў нязнанасьць вядуць за сабою. Чалавецтва няўрымсьлівы ўзрост Усьміхаецца ў дзеда на ўлоньні, Для мяне выбудоўвае мост Над зямным і касьмічным прадоньнем. Як бы вусьцішна тут ні было, У быцьці, поўным гвалту і тлуму, Ды маленькіх далоняў цяпло Саграе невясёлыя думы. Сьвет захліствае страху размах, А душа подых існасьці ловіць – Акунаюся ў радасны пах Ускудлачаных, мілых галовак. І наступнае бачыцца мне Вачанятамі ўнучкі і ўнука... Не жуда, а мілосьць ахіне Міг апошні прад вечнай разлукай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|