 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У пустой капліцы сэрца Сьвечку-памяць запалі: Мелі шчасьце на талерцы, Пелі родныя палі. Там – прыветныя рамонкі I драсён, і каласы, I дзявочы голас звонкі Ад суседняй паласы. А няхай-жа адгукнецца Сьпеў рамонкавы цяпер. У пустой капліцы сэрца Ты мой прывід ашчапер.
16.IV.1956.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|