 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Праймаюць дрыжыкі мяне. Ты ўся мая – ад скронь да пятаў. Струной напятай ператне Мне грудзі тое сьвята сьвятаў, Калі пачую плач і сьмех, Мой голас вершаў з тваіх вуснаў, I ў сьвеце дробязных уцех Уцеху прыязьні хаўруснай. Тады і я ў пачуцьцях сам Дайду да сьмелых кульмінацый. Сваю душу табе аддам, Каб шчыра, горача прызнацца. Сьпявае ў казачнай мане Твой лірык першы і апошні. Успомняць праўнукі мяне, Як гаспадыня збан на пожні. I пацячэ мой хмельны мёд, I скажуць людзі тыя словы, Якія браў я ў пераплёт Са стогнам любай і дубровы.
1950
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|