РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маналёг вавёркі
Вось і мяне, як іншых, прыручылі...
А я ж сама ірвалася што сілы
Зь зялёнага свайго кутка ляснога,
Шукала іншы, болей прыгажэйшы,
Мяняючы пры гэтым процьму дрэў...
I вось знайшла... адно навекі кола,
Дзе ў ім кручуся звыкла і нястомна
I дзень, і ноч; і ноч яшчэ, і дзень...
Дарэмна ж думаць, што апладысмэнты
Ўжо заглушылі гром лясны ці буру,
Ці кукаваньне мілае суcедкі.
Ці крык сьляпой прыяцелькі-савы...
Калі кручу капронавае кола
I разам зь ім сама ж у ім кручуся –
Я ўспамінаю па-над лесам зоры
I, нібы ў зорах, гнуткую ляшчыну,
Зь якой скаціўся сьпелы ўжо арэх...
Грэх на душы, калі ў імшастых травах
Апроч мяне ня знойдуцца нікому
Крамяныя мае баравікі...
О, мой наіў – далёкі і няспраўдны!
А прыпамінак – пройдзе ці ня пройдзе –
Бяды такой!..
                              Бо нехта ж ладзіў кола
Не для зязюлі, мілае суседкі,
Не для савы, прыяцелькі маўклівай,
А для мяне – і толькі для мяне!!!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.