РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Немы лірык
Мабыць шчасьце зраклося яго,
Перасьледуюць крыўда, няўдачы.
А ня ведаюць людзі таго,
Што ён лірык із сэрцам гарачым.
 
Ён маўчыць.
Ён ня можа сьпяваць.
Трапяткое хаваецца слова.
Засьвістаць на зацьвілую гладзь –
Шчэ ня довад, што песьня гатова.
 
Шмат на сьвеце было песьняроў,
Іх забылі, як леташніх пеўняў,
Бо ніводзін пяшчотаю слоў
Не запоўніў радкі,
Не запэўніў,
Што мастацтва – душы запавет,
Будзе жыць аж да сьветнага скону...
 
Немы лірык,
З пачуцьцямі – ў сьвет!
Свой сьвяты абавязак выконвай.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.