 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Шолахнага золата у садзе Мы цяпер ня можам зразумець. Восенскі імглісты лес ня надзіць Да сябе пад хвойную павець. Выпятрылі добрае, што мелі I згубілі кволасьці свае. Мягне шчасьце дзесьці на адмелі, Сёньня нас сьцюдзёны смутак б'е, Раніць арабінавае раньне Шэлестам апошняга лісьця... Дружа мой! У гэтым дагараньне Нашага пустога пачуцьця. Не знайшлі мы ў сто каратаў слова, А ў душы ста градусаў цяпла, Каб любоў шырока і вяснова Ў сталасьці і ў старасьці жыла. Каб маглі мы чыста захапляцца Краскамі, каралямі расы, I ў праменьні Божага багацьця З чуласьцяй узьняцца да красы. Ці паўстане зноў настрой здаровы, Жарты, гульні, што назвод пайшлі?.. Не знайшлі мы ў сто каратаў слова, А яно існуе на зямлі.
1955
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|