 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зацьвілі надзеі Ў ясны дзень вясновы: Людзі-дабрадзеі Дом збудуюць новы. Будуць маладыя Ладзіць навасельле. I пайду тады я Да іх на вясельле. А сягоньня сініць Смутак мае вочы. Сьніцца мне гасьцінец I сяло на ўзбоччы. Маё сэрца бачыць Абразы старога. Мірсьціцца, маячыць Простая дарога. Чараты над рэчкай I з каткамі лозы... I мая засечка На кары бярозы: Памятка спадзеву, Што калі вярнуся, Соку з таго дрэва, Смагнучы, нап'юся. Я нап'юся соку, Я памаладзею. Так... нясу высока Веру і надзею.
1951
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|